Автомобильные аукционы BIDCAR.EU


 
 

ШАГ “Міжнародная супольнасць напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны”

05. 09. 2021

ШАГ “Міжнародная супольнасць напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны”2 верасня ў Кухчыцкім НПК у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» адбылося мерапрыемства на тэму: “Міжнародная супольнасць напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны”.

У ходзе правядзення мерапрыемства настаўнік гісторыі Валасевіч Данута Міхайлаўна звярнула ўвагу прысутных на важнасць вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З дапамогай матэрыялаў сайта праекта History Lab (АТ “ЦТВ”. Вытворчасць: Студыя Град) Данута Міхайлаўна прадэманстравала і пракаментавала фрагменты з дакументальнага фільма “Другая сусветная. Напярэдадні катастрофы”.

У дадзеным фільме выкарыстана ўнікальная кінахроніка 1930-х гадоў, у якой асвятляюцца трагічныя падзеі даваеннай гісторыі. Фільм адказвае на пытанні: Чаму пачалася Другая сусветная вайна? Як бяздзейнасць Захаду развязала рукі Гітлеру, хто падштурхоўваў яго да вайны супраць Савецкага Саюза? Данута Міхайлаўна акцэнтавала ўвагу на тым, што Вялікая Айчынная вайна забрала жыццё мільёнаў людзей, трагедыя закранула кожнага беларуса.

Для ўшанавання памяці герояў Другой сусветнай вайны выкарыстоўваюцца розныя спосабы. Адным з такіх з’яўляецца друкаванне марак з партрэтамі выдатных людзей. У якасці нагляднасці на мерапрыемствы выкарыстоўваліся мастацкія маркіраваныя канверты і паштовыя маркі з выявамі першага ў СССР двойчы Героя Савецкага Саюза, маёра авіяцыі Сяргея Іванавіча Грыцаўца, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Пракопавіча Арлоўскага, дыверсійны атрад якога дзейнічаў і на тэрыторыі Клецкага раёна з кастрычніка 1942 па жнівень 1943 г.

На інфармацыйнай гадзіне прысутнічаў Місюкевіч Міхаіл Міхайлавіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Кухчыцкага НПК. Міхаіл Міхайлавіч распавёў прысутным аб баявых дзеяннях, якія адбываліся на тэрыторыі Кухчыцкага сельскага савета.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стаў Ермашэвіч Уладзімір Расціслававіч, ваенны камісар, які адзначыў важнасць гэтай тэмы ў сучасным свеце. Уладзімір Расціслававіч звярнуў увагу на прызыўной узрост юнакоў, а таксама на адказнасць за ўхіленне ад службы. Навучэнцам была падрабязна расказана аб мемарыяльных комплексах, помніках, размешчаных на тэрыторыі Клецкага раёна.

По материалам школьного сайта.

Председатель Клецкой РО ОО «БСО» подполковник в отставке И.Л. Шафран

 
Пожаловаться на сайт